Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі заявіў, што Нагорны Карабах перажывае гуманітарны крызіс


Папа Францішак, архіўнае фота
Папа Францішак, архіўнае фота

Як піша Reuters, папа Францішак у нядзелю заклікаў да перамоваў паміж Азэрбайджанам і Армэніяй для аднаўленьня міру ў Нагорным Карабаху, дадаўшы, што рэгіён перажывае гуманітарны крызіс.

«Апошнімі днямі я сачу за драматычнай сытуацыяй зь перамешчанымі людзьмі ў Нагорным Карабаху і зноў заклікаю да дыялёгу паміж Азэрбайджанам і Армэніяй, спадзеючыся, што перамовы паміж бакамі будуць садзейнічаць заключэньню трывалага пагадненьня, якое пакладзе канец гуманітарнаму крызісу», — сказаў папа падчас нядзельнай малітвы.

Больш за 100 000 ўцекачоў прыбылі ў Армэнію пасьля ваеннай апэрацыі Азэрбайджана па вяртаньні кантролю над Нагорным Карабахам, паведаміла ў суботу Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Яе місія ўпершыню за 30 год прыбыла ў рэгіён.

Папа Францішак выступае на Плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме. 1 кастрычніка 2023
Папа Францішак выступае на Плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме. 1 кастрычніка 2023

Папа таксама паведаміў, што моліцца за ахвяраў выбуху на паліўным складзе каля горада Сцепанакерт у Нагорным Карабаху.

Армянскія сэпаратысты, якія кантралявалі рэгіён на працягу трох дзесяцігодзьдзяў, пагадзіліся раззброіцца, распусьціць свой урад і рэінтэгравацца з Баку пасьля аднадзённага азэрбайджанскага наступу на мінулым тыдні.

Амаль усе з прыкладна 120 000 жыхароў Карабаха пакінулі тэрыторыю, што выклікала крызіс уцекачоў.

Назелі Багдасаран, прэс-сакратар прэмʼер-міністра Армэніі, паведаміла, што да раніцы ў нядзелю ў Армэнію прыбылі 100 483 вымушана перамешчаныя асобы. Яна сказала, што 45 516 уцекачоў цяпер знаходзяцца ў месцах часовага разьмяшчэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG