Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча пашыраць «палітычны дыялёг» з Батсванай, якая на ГА ААН прагаласавала за вывад войскаў Расеі з Украіны


Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота

«Зацікаўленасьць Беларусі ў пашырэньні палітычнага дыялёгу» з Батсванай пацьвердзіў Аляксандр Лукашэнка ў віншаваньні прэзыдэнту краіны Маквіці Масісі і «жыхарам гэтай краіны» з Днём незалежнасьці, паведаміла прэс-служба аўтара пасланьня.

Як сказана ў рэлізе, Лукашэнка разьлічвае таксама на «актывізацыю гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю першачарговых узаемавыгадных праектаў у сфэры сельскай гаспадаркі, прамысловасьці, гандлю, адукацыі і аховы здароўя».

Батсвана атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі 30 верасьня 1966 году. Масісі — пяты прэзыдэнт краіны (з 2018 года). У Батсване больш за 10 палітычных партый, аднак усе кіраўнікі дзяржавы прадстаўлялі толькі адну — Дэмакратычную партыю Батсваны.

23 лютага 2023 года на надзвычайнай сэсіі Генэральнай асамблеі ААН Батсвана падтрымала рэзалюцыю аб неабходнасьці дасягненьня ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Ўкраіне ў адпаведнасьці з прынцыпамі Статута ААН. У дакумэнце зьмяшчаецца заклік да Расеі «неадкладна, цалкам і безумоўна» вывесьці свае войскі з акупаванай тэрыторыі. Беларусь, якая прапанавала выключыць гэты пункт, але не атрымала падтрымкі, прагаласавала супраць рэзалюцыі.

Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Батсванай устаноўлены ў 2003 годзе. Узаемны зьнешні гандаль блізкі да нуля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG