Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага на год перавялі ў адзінае памяшканьне камэрнага тыпу — гэта самыя строгія ўмовы ў калёніях Расеі


Навальны ў судзе ў калёніі.
Навальны ў судзе ў калёніі.

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў калёніі строгага рэжыму ва Ўладзімірскай вобласьці Расеі, зьмешчаны ў Адзінае памяшканьне камэрнага тыпу (АПКТ) тэрмінам на 12 месяцаў. Пра гэта паведамляецца ў твітэры Навальнага.

«Год АПКТ — гэта самае строгае з магчымых пакараньняў у калёніях усіх відаў», — падаюцца словы Навальнага. Адзінае памяшканьне камэрнага тыпу — гэта, па сутнасьці, турэмная камэра. Правы зьмешчаных у яго асуджаных яшчэ больш абмежаваныя ў параўнаньні са «звычайнымі» зьняволенымі калёніі. АПКТ маюць далёка ня ўсе калёніі, аднак у калёніі №6, дзе знаходзіцца Навальны, яно ёсьць.

Як піша Навальны, рашэньне накіраваць яго ў АПКТ прыняла 26 верасьня камісія ў сувязі з яго «невыпраўляльнасьцю» (дакладныя фармулёўкі невядомыя).

Раней Навальнага менш як за год дваццаць разоў зьмяшчалі ў калёніі ў штрафны ізалятар (ШЫЗА), а таксама ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG