У Менскім гарадзкім судзе 27 верасьня распачынаецца суд над аўтарам Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» і экс-супрацоўнікам «Народнай газеты» Дзьмітрыем Сельвеструком, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сельвеструка абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Акалічнасьці справы праваабаронцам невядомыя. Працэс вядзе судзьдзя Сьвятлана Чарапанава.
Праваабаронцам стала вядома, што Дзьмітрыя утрымліваюць пад вартай у СІЗА-1. Яму пагражае да 6 гадоў калёніі.