Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады перагледзяць зьмест музэйных экспазыцый, прысьвечаных пэрыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай


Статус ВКЛ
Статус ВКЛ

Ва ўмовах «сучаснай гістарычнай праўды» неабходна перагледзець «зьмест музэйных экспазыцый, прысьвечаных пэрыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай», гаворыцца ў Канцэпцыі разьвіцьця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сфэрах жыцьця грамадзтва на 2024–2026 гады, апублікаванай на сайце Міністэрства культуры.

Дакумэнт, як піша BPN, прадугледжвае таксама праверку «тэкстаў экскурсій» на адпаведнасьць «гістарычнай праўдзе» і рэалізацыю грамадзка-культурных праектаў, «заснаваных на матэрыялах музэйных фондаў, прысьвечаных гісторыі і культуры беларускага народа».

На думку ведамства, у рамках рэалізацыі канцэпцыі неабходна разгледзець пытаньне будаўніцтва альбо рэканструкцыі будынка Нацыянальнага гістарычнага музэю з экспазыцыяй, якая «цэласна адлюстроўвае айчынную гісторыю са старажытных часоў да нашых дзён».

Выступаючы з пасланьнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ў красавіку, Аляксандар Лукашэнка заклікаў да аб’ектыўнасьці ў ацэнцы гістарычнай праўды і заявіў, што пэрыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у свой час былі занадта рамантызаваныя. На яго думку, Радзівілы і Сапегі не былі ніякімі патрыётамі, бо «прадаліся палякам»; апрача таго, яны, паводле Лукашэнкі, былі алігархамі, якія нажываліся на карку народу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG