Паводле «Гомельскай Вясны», 2 жніўня 2023 у судзе Нараўлянскага раёну разглядалася справа 25-гадовага Максіма Галавацкага паводле артыкулу 24.54 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях («Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да дзяржаўных сымбаляў»).
Разам з Галавацкім прыцягнулі да адказнасьці і ягоных сяброў. Заканадаўства па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф да 15 базавых велічынь, але на гэты момант яшчэ няма інфармацыі аб тым, якое пакараньне вынес суд.
- Гэта ня першыя выпадкі, калі людзей штрафуюць за падобнае. У траўні ў Горадні быў засуджаны мясцовы жыхар за тое, што застаўся сядзець падчас выкананьня гімну на футбольным матчы паміж «Нёманам» і «Дынама». У лютым 2023 года дзяўчына не паднялася пад гімн на турніры па кікбоксінгу ў Менску.