«Я для сябе вырашыў, што я ўжо не магу быць прадстаўніком, у той якасьці, у якой мяне бачыла беларускае грамадзтва. Таму што ўяўляўся і як кіраўнік, і я меў уплыў на рашэньні, якія прымаюцца ў арганізацыі. У дадзены момант я назіраю, што мае рашэньні ня маюць той вагі. І кожны раз, калі я агучваў свае ініцыятывы, я быў вымушаны спрачацца са сваімі калегамі», — патлумачыў ён.
Сяржук Кедышка ня стаў удавацца ў дэталі, але ўдакладніў, што ён ня быў згодны з тым, што прадстаўнікі арганізацыі ўзаемадзейнічалі зь нейкімі людзьмі, кантакты зь якімі ён сам лічыў немэтазгоднымі.
- «Паспалітае рушэньне» было створана ў верасьні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валера Сахашчыка. У лістападзе «Рушэньне» было прызнана экстрэмісцкім фармаваньнем. Паведамлялася, што ў ініцыятыве восем харугваў (Варшаўская, Гданьская, Уроцлаўская, Беластоцкая, Лодзкая, Познанская, Віленская і Ковенская) агульнай колькасьцю больш за 150 чалавек. У лютым 2023-га было абвешчана аб стварэньні самастойнай патрыятычна-спартовай абарончай арганізацыі за межамі Беларусі.
- «Цяпер „Паспалітае рушэньне“ ня толькі парамілітарная арганізацыя. Гэта шырокі грамадзянскі рух, які ставіць сваёй мэтай вызваленьне і абарону Беларусі, а таксама патрыятычнае выхаваньне моладзі і здаровай нацыі, папулярызацыю беларускай культуры, а таксама супрацьдзеяньне расейскай прапагандзе і сьціраньню беларускай самаідэнтычнасьці нашых суайчыньнікаў», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
- Дзейнасьць «Паспалітага рушэньня» адбываецца па прынцыпе клюбаў вайскова-фізычнай падрыхтоўкі. Такія клюбы цалкам легальныя ў тых краінах, дзе дзейнічае «ПР». Ва ўдзельнікаў трэнінгаў «Паспалітага рушэньня» няма баявой зброі.