Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Санкт-Пецярбургу з дому зьнялі шыльды з імёнамі рэпрэсаваных у савецкі час


Мэмарыяльная шыльдачка ў Санкт-Пецярбургу
Мэмарыяльная шыльдачка ў Санкт-Пецярбургу

Шыльды пачалі ўсталёўваць з ініцыятывы фонду памяці ў 2016 годзе, а цяпер прыбралі.

З фасаду так званага «Дому спэцыялістаў» на Лясным праспэкце ў Санкт-Пецярбургу прыбралі 34 шыльдачкі фонду «Апошні адрас» з імёнамі рэпрэсаваных у савецкія гады, паведаміў карэспандэнт «Коммерсанта».

Як сказана на сайце праекту, шыльды пачалі ўсталёўваць у 2016 годзе. Адна зь іх была прысьвечана інжынэру і дырэктару прадпрыемства «Севкабель» Яфіму Каварскаму, расстралянаму ў 1937 годзе.

Акрамя гэтага, на будынку былі згадкі супрацоўнікаў тэлефоннага заводу «Красная заря». Іх абвінавацілі ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі, якая рабіла падрыўную дзейнасьць на заводзе». Сярод іх — кіраўнік бюро мэханізацыі заводу Фрыдрых Шнэйдэр, начальнік тэхнічнай часткі Ўладзімір Дзьмітрыеў і загадчык вытворчасьці Іван Сівачэнка. Усіх расстралялі.

Яшчэ ў чэрвені «Коммерсантъ» са спасылкай на актывістаў праекту «Апошні адрас» паведаміў, што ў Маскве сталі зьнікаць мэмарыяльныя шыльдачкі, усталяваныя ў памяць аб ахвярах савецкіх рэпрэсій. У «Апошнім адрасе» тады назвалі тое, што адбываецца, «атакай на праект у цэлым, а не крадзяжом асобных шыльдачак».

Акрамя гэтага, згадкі пра рэпрэсаваных камуністамі пачалі зьнікаць з пахаваньняў у Якуціі, Сьвярдлоўскай вобласьці і Карэліі.

Праект «Апошні адрас» — грамадзкая ініцыятыва, сваёй мэтай актывісты называюць «увекавечаньне памяці суайчыньнікаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій і дзяржаўнага самавольства ў гады Савецкай улады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG