Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПАР праходзіць трохдзённы саміт БРІКС: бяз Пуціна, але з Алейнікам


Плякат паўднёваафрыканскага саміту БРІКС
Плякат паўднёваафрыканскага саміту БРІКС

Упершыню ў саміце бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя.

Саміт праходзіць у Ёганэсбургу. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін удзельнічае ў саміце празь відэасувязь, бо ўзьніклі цяжкасьці зь яго паездкай у ПАР пасьля таго, як Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на ягоны арышт у сувязі з вайной ва Ўкраіне і выкраданьнем расейцамі ўкраінскіх дзяцей на акупаваных тэрыторыях.

Прэзыдэнт ПАР Сырыл Рамафоса прымае старшыню КНР Сі Цзіньпіна, прэзыдэнта Бразыліі Луіза Інасію Лулу да Сілва і прэм’ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі, якія прыбылі на саміт асабіста.

Расею прадстаўляе міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Па словах прадстаўнікоў ПАР, афіцыйныя заяўкі на ўступленьне ў БРІКС падалі больш за 20 краін, уключаючы Саудаўскую Арабію.

Дэлегацыю Беларусі на саміце ўзначьвае міністар замежных спраў Сяргей Алейнік.

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях саміту БРІКС у Паўднёвай Афрыцы сустрэўся з кіраўніком МЗС Экватарыяльнай Гвінэі Сімяонам Аона Эсана Ангуэ.

«На парадку дня — актывізацыя кантактаў на розных узроўнях, у тым ліку абмен візытамі, пашырэньне дамоўна-прававой базы, сытуацыя ў афрыканскім рэгіёне», — паведамілі ў МЗС Беларусі.

БРІКС (BRICS) — міждзяржаўнае аб’яднаньне пяці краін: Бразыліі, Расеі, Індыі, Кітаю і ПАР. Абрэвіятура ўтворана з пачатковых літар у назвах гэтых дзяржаў. Арганізацыю стварылі ў чэрвені 2006 году, на гэты момант адбылося 14 яе самітаў. Заяўкі на ўступленьне ў БРІКС падавалі сярод іншых Аргентына, Банглядэш, Грэцыя, Іран, Нігерыя, Саудаўская Арабія, Сырыя, Эгіпет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG