Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адкрыюць офіс ByPol


Аляксандар Азараў
Аляксандар Азараў

Пра гэта стала вядома ад кіраўніка арганізацыі 5 жніўня.

Прадстаўніцтва ініцыятывы былых сілавікоў ByPol можа пачаць працу ў Кіеве, заявіў кіраўнік арганізацыі, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па аднаўленьні правапарадку Аляксандар Азараў 5 жніўня на слуханьнях справаздачы ў Варшаве аб дзейнасьці кабінэту.

Паводле слоў Азарава, яго нядаўні візыт у Кіеў, які працягваўся два тыдні, адбыўся на запрашэньне «ўкраінскага боку, нашых партнэраў».

«Я адправіўся ў гэтую паездку для абмеркаваньня пытаньня адкрыцьця офісу ByPol ў Кіеве. Для больш шчыльнай працы. Цяпер з гэтай нагоды праводзяцца кансультацыі, абмяркоўваецца пытаньне распрацоўкі канцэпцыі працы, фармаваньня структуры прадстаўніцтва, падбор кандыдатаў і гэтак далей», — сказаў Азараў.

Менавіта празь візыт у сталіцу Ўкраіны Азараў не прадставіў свой даклад Каардынацыйнай радзе ў час. Арганізацыя дазволіла яму адсправаздачыцца раніцай 5 жніўня. На пытаньне пра раскол у ByPol ён адказаў, што «расколу не было, а быў сабатаж».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG