Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы ў Нігеры заявілі аб зьвяржэньні прэзыдэнта і закрыцьці межаў дзяржавы


Вайскоўцы Нігеру заяўляюць пра вайсковы пераварот, камэнданцкі час і закрыцьцё межаў, Ніямэй, 27 ліпеня 2023
Вайскоўцы Нігеру заяўляюць пра вайсковы пераварот, камэнданцкі час і закрыцьцё межаў, Ніямэй, 27 ліпеня 2023

У Афрыцы адбыўся чарговы вайсковы пераварот. Гэтым разам у 24-мільённым Нігеры.

Прэзыдэнт Нігеру Махамэд Базум адхілены ад улады, заявіла група вайскоўцаў на чале з генэрал-палкоўнікам Амаду Абдраманам у этэры нацыянальнай тэлевізіі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Абдраманд заявіў, што сілы абароны вырашылі «пакласьці канец рэжыму» з прычыны «пагаршэньня сытуацыі ў сфэры бясьпекі і дрэннага кіраваньня». Мяцежны генэрал аб’явіў аб закрыцьці межаў краіны, увядзеньні камэнданцкага часу і прыпыненьні дзейнасьці ўсіх устаноў рэспублікі.

Днём раней прэзыдэнцкая гвардыя Нігеру заблякавала Махамэда Базума ў ягонай рэзыдэнцыі.

Reuters адзначае, што гэта ўжо сёмы пераварот у рэгіёне Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі з 2020 году, які можа яшчэ больш ускладніць намаганьні Захаду ў аказаньні дапамогі краінам Сахельскага рэгіёну ў барацьбе з паўстанцамі-джыхадыстамі, якія распаўсюдзіліся па кантынэнце з Малі за апошняе дзесяцігодзьдзе.

Нігер — былая француская калёнія, у якой 95% насельніцтва вызнае іслам. Краіна атрымала незалежнасьць ад Францыі ў 1960 годзе. Апошнім часам Нігер стаў найважнейшым саюзьнікам заходніх дзяржаў, якія імкнуцца дапамагчы ў барацьбе з паўстанцамі, а таксама ключавым партнэрам Эўрапейскага зьвязу ў барацьбе зь нелегальнай міграцыяй з краін Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG