Падсуднага абвінавачваюць у распальваньні варожасьці, грубым парушэньні грамадзкага парадку, гвалце ў дачыненьні да службовай асобы, паклёпе на Лукашэнку, піша «Вясна».
Справу разглядае судзьдзя Сянько ў Горадзенскім абласным судзе.
Праваабаронцы пішуць, што мужчына жыў у Польшчы паўтара года і ў сьнежні вярнуўся ў Беларусь. Паводле вэрсіі сілавікоў, у Польшчы ён зарэгістраваўся ў пляне «Перамога». Таксама ён нібыта пісаў паведамленьні з пагрозамі сілавікам.
У чэрвені Міхаілу Мякеку КДБ дадаў у «тэрарыстычны» сьпіс, разам з актывістам Паўлам Белавусам і журналістам Дзьмітрыем Семчанкам.