Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША накіруюць у Эўропу да 3 тысяч рэзэрвістаў


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас саміту NATO у Вільні, 12 ліпеня 2023 г.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас саміту NATO у Вільні, 12 ліпеня 2023 г.

Яны будуць вырашаць задачы, якія раней выконвалі вайскоўцы ў складзе «актыўнага» кантынгенту.

Міністэрства абароны ЗША можа ў будучыні задзейнічаць да 3000 вайскоўцаў з рэзэрвы для разгортваньня ў Эўропе, паведамляе Politico:

«Неабходна ўзмацніць актыўны кантынгент амэрыканскіх войскаў для эфэктыўнага правядзеньня апэрацыі NATO Atlantic Resolve („Атлянтычная рашучасьць“) у зоне адказнасьці Эўрапейскага камандаваньня Ўзброеных сіл ЗША (EUCOM) і вакол яе», — гаворыцца ў новым указе, падпісаным амэрыканскім прэзыдэнтам Джо Байдэнам 13 ліпеня.

EUCOM адзначае, што гэты ўказ ня зьменіць колькасьці амэрыканскіх войскаў у Эўропе. Размова не ідзе аб дадатковых сілах, паведаміў журналістам начальнік апэратыўнага ўпраўленьня абʼяднанага штабу Пэнтагону Дуглас Сімс. Хутчэй, рэзэрвісты змогуць браць на сябе задачы, якія раней выконвалі вайскоўцы ў складзе «актыўнага» кантынгенту:

«Гэта пацьвярджае непахісную падтрымку і прыхільнасьць абароне ўсходняга флянгу NATO пасьля незаконнай і несправакаванай расейскай агрэсіі супраць Украіны», — сказаў Сімс.

Як піша выданьне Politico, незразумела, ці плянуе міністар абароны ЗША Лойд Осьцін у бліжэйшы час разгортваньне рэзэрвістаў, аднак гэты крок паказвае, якую нагрузку на дзейныя войскі стварыла вучэбная місія Ўзброеных сілаў ЗША ў Эўропе, разам з разгортваньнем некалькіх новых брыгад пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG