Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня асудзіў на 8 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 22-гадовага жыхара Сьветлагорску Максіма Драбніцу, паведамляе «Вясна». Нягледзячы на тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме, у судзе раскрылі дзяржаўнаму выданьню «Гомельская праўда» акалічнасьці справы.
Драбніцу прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у «экстрэмісцкае фармаваньне» — плян «Перамога» і нібыта плянаваў падарваць чыгунку ў Сьветлагорскім раёне.
Дзяржаўнае выданьне піша, што, каб спыніць вайну ва Ўкраіне, Драбніца «быў гатовы на ўсё». Калі ж хлопец прыехаў да чыгункі, то трапіў там у засаду сілавікоў і яго затрымалі.
Раней менавіта ў Сьветлагорску мела месца гучная справа з «рэйкавымі партызанамі». Яны разгарнулі сваю дзейнасьць, каб спыніць рух расейскіх войскаў ва Ўкраіну. Суд скончыўся вялікімі выракамі.