Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і 11 заходніх краін стварылі кааліцыю для падрыхтоўкі ўкраінскіх пілётаў на F-16


Пасланьне прэзыдэнту Расеі на будынку ў Вільні: «Пуцін, Гаага чакае цябе», 11 ліпеня 2023
Пасланьне прэзыдэнту Расеі на будынку ў Вільні: «Пуцін, Гаага чакае цябе», 11 ліпеня 2023

У мэмарандуме сказана, што ўкраінскія пілёты, тэхнікі і дапаможны пэрсанал возьмуць удзел у праграме навучаньня.

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў і кіраўнікі 11 заходніх краін падпісалі мэмарандум аб стварэньні кааліцыі для падрыхтоўкі ўкраінскіх пілётаў на зьнішчальніках F-16, паведаміла прэс-служба міністэрства.

У кааліцыю, акрамя Ўкраіны, увайшлі Данія, Вялікая Брытанія, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург, Нарвэгія, Польшча, Партугалія, Румынія, Швэцыя і Канада.

Акрамя таго, як падкрэсьліў Рэзьнікаў, ёсьць магчымасьць уключэньня ў праграму навучаньня іншых відаў зьнішчальнікаў.

Паводле інфармацыі Reuters, украінскія пілёты пачнуць трэнавацца на F-16 у жніўні ў Даніі. Паралельна навучаньне правядуць у Румыніі, дзе для гэтага зробяць трэнавальны цэнтар.

Раней Аляксей Рэзьнікаў заяўляў, што для навучаньня кіраваньню зьнішчальнікамі F-16 украінскім вайсковым лётчыкам спатрэбіцца каля чатырох месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG