Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны NATO ўзгаднілі пляны на выпадак нападу Расеі


Саміт NATO у Вільні 11 ліпеня, 2023
Саміт NATO у Вільні 11 ліпеня, 2023

Пасьля расейскага ўвараваньня ва Ўкраіну NATO вызначыла Расею як «галоўную пагрозу бясьпецы» ў сваёй стратэгічнай канцэпцыі.

Краіны NATO 10 ліпеня, за дзень да афіцыйнага пачатку саміту Паўночнаатлянтычнага зьвязу у Вільні, узгаднілі планы рэгіянальнай абароны на выпадак гіпатэтычнага нападу Расеі. Аб гэтым паведамляюць Reuters і dpa са спасылкай на крыніцы.

У плянах, якія яшчэ павінны зацьвердзіць на саміце NATO, які адкрыўся сёньня ў Вільні, падрабязна апісваецца, як трэба абараняць крытычна важныя тэрыторыі блёка сродкамі стрымліваньня і абараняць іх у надзвычайных сытуацыях. У сувязі з гэтым вызначана таксама, якія вайсковыя магчымасьці неабходныя. Акрамя сухапутных, паветраных і ваенна-марскіх сіл сюды ўключылі таксама кібэрнэтычныя і касьмічныя сілы.

У пляны краін NATO таксама ўваходзіць павелічэньне вайсковых бюджэтаў, нарошчваньне ўзбраеньняў і падтрымка больш моцнымі чальцамі альянсу больш слабых краін. На думку кіраўніцтва NATO, кожная краіна-ўдзельніца павінна павялічыць свой вайсковы бюджэт як мінімум да 2 працэнтаў ВУП. Як зазначаюць у арганізацыі, выкананьне гэтага пляну можа заняць некалькі гадоў. У той жа час, падкрэсьліваюць яны, увесь Паўночнаатлянтычны альянс павінен быць гатовы да неадкладнага адказу на магчымую агрэсію.

Паводле Reuters, прыняцьце такіх плянаў блякавала Турэччына, тлумачачы гэта фармулёўкай геаграфічнай прывязкі месцаў, такіх як Кіпр, зь якім у Анкары ёсьць тэрытарыяльныя спрэчкі. Адзін з дыпляматаў у размове з агенцтвам удакладніў, што Турэччыне давялося пайсьці на кампраміс і адмяніць прывязку.

  • Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну NATO вызначыла Расею як «галоўную пагрозу бясьпецы» ў сваёй стратэгічнай канцэпцыі. У сувязі з гэтым на леташнім саміце NATO ў Мадрыдзе было прынята рашэньне ўмацаваць усходні флянг, павялічыўшы кантынгент у краінах Цэнтральнай Эўропы. Разьмешчаныя там батальённыя баявыя групы прапаноўвалася замяніць буйнейшымі вайсковымі падраздзяленьнямі — брыгадамі.
  • Паралельна з 40 да 300 тысяч плянавалася павялічыць Сілы хуткага рэагаваньня NATO. Яны складаюцца з наземных, паветраных і марскіх частак і прызначаныя для накіраваньня ў лічаныя дні з месца пастаяннай дыслякацыі ў раён канфлікту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG