Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пастар пачынае велазаезд уздоўж мяжы ў падтрымку палітзьняволеных


Тарас Цялькоўскі, архіўнае фота
Тарас Цялькоўскі, архіўнае фота

Тарас Цялькоўскі праедзе 1000 км на ровары, каб паказаць салідарнасьць з больш чым 1500 палітвязьнямі ў Беларусі.

Падчас свайго заезду, які пачнецца 9 ліпеня, Тарас Цялькоўскі праедзе па тэрыторыі трох краін — Латвіі, Літвы і Польшчы.

Адной з задач зьяўляецца збор грошай для сям’і аднаго з палітзьняволеных, якога асудзілі на 7 гадоў турмы, а ягоная жонка з двума дзецьмі была вымушаная выехаць у Польшчу.

На сваім YouTube-канале пастар апублікаваў прамацыйны ролік свайго заезду.

Раней Тарас Цялькоўскі ўжо займаўся падобнымі акцыямі. Напрыклад, у 2017 годзе прабег 500 кілямэтраў па Менску ў гонар 500-годзьдзя Бібліі Францыска Скарыны.

У 2020 годзе пастар асудзіў гвалт у Беларусі, яго затрымлівалі на акцыях пратэсту. У 2021 годзе Тарас зьехаў з краіны і з таго часу два гады жыве ў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG