Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьцейскай вобласьці правядуць вучэньні тэрытарыяльных войскаў і «народнага апалчэньня»


«Апалчэнцы» на зборах, архіўнае ілюстрацыйнае фота
«Апалчэнцы» на зборах, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Беларусі анансавала новыя вучэньні ў Берасьцейскай вобласьці ў сярэдзіне наступнага тыдня — з 26 па 28 чэрвеня.

На іх, паводле ведамства, зьбяруць вайсковаабавязаных тэрытарыяльных войскаў Лунінецкага раёну і «народнае апалчэньне», паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

На штатныя пасады падчас збораў прызавуць вайсковаабавязаных з запасу, а таксама атрад «народнага апалчэньня», які стварылі ў раёне, як сьцьвярджаюць, з добраахвотнікаў.

Падчас вучэньняў зьбіраюцца ўдасканальваць навыкі службовых асобаў вайсковых частак кіраваць падначаленымі, навучыць асабовы склад падразьдзелаў тэрытарыяльных войскаў выконваць абавязкі пры вырашэньні задачаў тэрытарыяльнай абароны. Будуць трэнавацца таксама ў ахове аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, у барацьбе з дывэрсійна-выведнымі групамі ўмоўнага праціўніка і ў забесьпячэньні захадаў ваеннага стану.

  • Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сілаў, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанага ваенна-палітычнага становішча. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асобаў, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
  • Тымчасам у Менскай вобласьці з 21 па 30 чэрвеня праходзяць мабілізацыйныя вучэньні з вайсковымі камісарыятамі вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG