Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Атлянтычным акіяне зьнікла субмарына, якую выкарыстоўвалі для пагружэньня турыстаў да «Тытаніка»


«Тытанік» падчас адпраўленьне з Саўгэмптану, 10 красавіка 1912 году. 14 красавіка ён затануў пасьля сутыкненьня з айсбэргам.
«Тытанік» падчас адпраўленьне з Саўгэмптану, 10 красавіка 1912 году. 14 красавіка ён затануў пасьля сутыкненьня з айсбэргам.

У Атлянтычным акіяне зьнікла падводная лодка, якая выкарыстоўвалася для пагружэньня турыстаў да затанулага карабля «Тытанік». Пачалася ратавальная апэрацыя. Пра гэта інфармуе ВВС.

Берагавая ахова ў амэрыканскім Бостане пацьвердзіла ВВС, што ратавальнікі спрабуюць знайсьці субмарыну.

Кампанія OceanGate Expeditions, якой належала зьніклая падлодка, пацьвердзіла, што на ёй былі людзі. «Уся наша ўвага прыкаваная да членаў экіпажа і іх сем’яў», — сказана ў заяве фірмы.

Далей там гаворыцца, што ў пошукавай апэрацыі бяруць удзел некалькі ўрадавых агенцтваў і прыватных кампаній. «Мы спрабуем арганізаваць бясьпечнае вяртаньне чальцоў экіпажу», — паведамляе OceanGate Expeditions.

У яе субмарыне зьмяшчаюцца пяць чалавек. Як правіла, гэта пілёт, трое турыстаў і гід.

  • На сайце кампаніі, якая таксама распрацоўвае падводныя апараты для пагружэньняў, сказана, што пасьля пасьпяховых экспэдыцый да рэштак «Тытаніка» ў 2021 і 2022 гадах яна плянуе працягваць падобныя туры штогод.
  • З прыватных кліентаў кампанія бярэ па 250 тыс. даляраў за месца ў сваёй васьмідзённай экспэдыцыі, якая дазваляе ўбачыць патанулы карабель.
  • Такое падарожжа кампанія называе «шанцам выйсьці за рамкі паўсядзённага жыцьця і адкрыць для сябе нешта сапраўды экстраардынарнае».
  • Адно пагружэньне да «Тытаніка» зь вяртаньнем на сушу, паводле паведамленьняў, займае каля васьмі гадзін.
  • «Тытанік» знаходзіцца на глыбіні 3,8 тыс. мэтраў у Атлянтычным акіяне, за 600 км ад вострава Ньюфаўндлэнд на паўночным усходзе Канады.
  • Гэты пасажырскі лайнэр быў самым вялікім караблём свайго часу. У 1912 годзе ён сутыкнуўся з айсбэргам падчас свайго першага рэйсу з Саўтгэмптана ў Нью-Ёрк. З 2200 пасажыраў і членаў экіпажу, якія былі на борце, загінулі больш за 1500.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG