Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны паралімпіец Талай заявіў, што ўкраінскіх дзяцей вывозяць у Беларусь «са згоды і пры падтрымцы Лукашэнкі»


Як заявіў у інтэрвію БелТА праўладны грамадзкі дзеяч, паралімпіец Аляксей Талай, перш чым вывозіць украінскіх дзяцей з Данбасу ў Беларусь, ён з аднадумцамі «правяраў інфармацыю ад бацькоў дзяцей», а потым заручыўся асабістай падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі.

«Усё, што да дзяржавы і нашых нацыянальных інтарэсаў, мы як грамадзкія дзеячы павінны былі недзе ўзгадняць, што я і зрабіў. Атрымаўшы згоду і падтрымку кіраўніка дзяржавы, мы сталі прапрацоўваць магчымасьць адпачынку дзяцей Данбасу ў Беларусі», — сказаў Аляксей Талай.

  • Дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый пачалі прывозіць у беларускія санаторыі ўвосень 2022 году. Яны адпачывалі ў санаторыі «Залатыя пяскі» (Гомельскі раён) і лягеры «Дубрава» (Салігорскі раён, належыць ААТ «Беларуськалій»). У лягеры «Дубрава» ААТ «Беларуськалій» увосень пабывалі звыш тысячы дзяцей з Данбасу. У асноўным прывозам дзяцей з акупаваных тэрыторый займаецца фонд Аляксея Талая.
  • Як тлумачаць юрысты, з акупаваных тэрыторый Украіны вывозяць у асноўным сірот і дзяцей, якія засталіся без карміцеля, а паводле закону, дзяцей са статусам сірот можна вывезьці толькі са згоды органаў Украіны. Паколькі Ўкраіна такой згоды не давала, вываз гэтых дзяцей у Беларусь зьяўляецца менавіта незаконнай дэпартацыяй.
  • Украіна расьсьледуе меркаваную ролю Беларусі ў гвалтоўным перамяшчэньні дзяцей з акупаваных тэрыторый. Вядзецца крымінальная справа па факце прымусовага перавозу ці дэпартацыі звыш 19 тысяч дзяцей з акупаваных Данецкай, Луганскай, Запароскай, Херсонскай і Харкаўскай абласьцей, у тым ліку ў Беларусь.
  • 27 красавіка гэтага года ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Рачсею генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.
  • У «Народным антыкрызісным упраўленьні» заявілі, што перадалі першую частку дакладу пра незаконны вываз украінскіх дзяцей у Беларусь перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
  • Раней Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці ў РФ Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю і перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG