Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя абмежаваньні па «Зялёнай карце» тычацца і паездак у Расею


З 1 чэрвеня больш за 30 краін спынілі працу зь Беларусьсю па «Зялёнай карце» з прычыны вайны ва Ўкраіне і санкцый. Цяпер уводзяцца новыя абмежаваньні.

16 і 30 чэрвеня абмежаваньні закрануць краіны, якія не ўваходзяць у Эўрапейскую эканамічную зону (ЭЭЗ), але знаходзяцца ў сыстэме Green Card. Пра гэта паведамляе страхавая кампанія «Белдзяржстрах».

Паводле яе інфармацыі, на якую спасылаецца Zerkalo, беларускіх кіроўцаў, якія выяжджаюць за межы краіны, чакаюць наступныя новаўвядзеньні:

З 16 чэрвеня страхавыя кампаніі не павінны выдаваць «Зялёныя карты» для паездак у краіны, якія не ўваходзяць у Эўрапейскую эканамічную зону. Размова пра Альбанію, Андору, Босьнію і Герцагавіну, Іран, Сэрбію, Марока, Малдову, Паўночную Македонію, Чарнагорыю, Туніс і Турэччыну. Раней выдадзеныя полісы (для паездак у краіны, якія не ўваходзяць у ЭЭЗ) з працяглым тэрмінам дзеяньня будуць сапраўдныя да 23.59 (цэнтральнаэўрапейскі час) 29 чэрвеня.

Для трох краінаў, якія таксама не ўваходзяць у ЭЭЗ, зрабілі выключэньне. Гэта Азэрбайджан, Расея і Турэччына. Пры ўвядзеньні абмежаваньняў улічылі наяўнасьць двухбаковых пагадненьняў у сфэры страхаваньня, падпісаныя Беларусьсю, Расеяй, Азэрбайджанам і Турэччынай. У гэтыя краіны «Зялёныя карты» працягнуць выдаваць да 23.59 29 чэрвеня.

А ў чацьвер, 29 чэрвеня, у 23.59 страхоўшчыкі перастануць выдаваць «Зялёную карту» на транспарт, які выяжджае ў Расею, Азэрбайджан і Турэччыну. «Зялёная карта», зробленая да 30 чэрвеня 2023 году на беларускі транспарт, з тэрыторыяй дзеяньня ў Расеі, Азэрбайджане, Турэччыне, будзе лічыцца сапраўднай да заканчэньня ўказанага ў ёй тэрміну дзеяньня, але не пазьней за 28 чэрвеня 2024 году.

Як патлумачылі ў «Белдзяржстраху», тыя, хто мае намер ехаць у Расею з 30 чэрвеня і пазьней, павінны на тэрыторыі Расеі аформіць поліс АСАГА (абавязковае страхаваньне грамадзянскай адказнасьці).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG