Паводле крыніцы, звольніліся:
- дацэнт катэдры гісторыі і турызму Віктар Чараўко,
- дацэнт катэдры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіраваньня Сяргей Глазырын,
- кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гісторыі і турызму, намесьнік дэкана інжынэрна-будаўнічага факультэту Юры Кежа.
Таксама крыніца паведаміла, што 13 чэрвеня шэсьць дэканаў факультэтаў ПДУ напісалі заявы аб пераводзе на звычайную выкладчыцкую працу на знак салідарнасьці са звольненымі.
- 23 траўня ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце прайшла хваля затрыманьняў, пад якую трапіла каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Зь вядомых вынікаў судоў, большасьць арыштавалі, мінімум адзін чалавек аштрафаваны.
- Віктара Чараўко і Сяргея Глазырына затрымалі 23 траўня ў Полацку і арыштавалі адпаведна на 13 і 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» (арт. 19.11 КаАП).
- Паводле крыніцы BPN, Юры Кежа «данаціў у „экстрэмісцкія фонды“». Калі пра гэта стала вядома сілавікам, навуковец «кампэнсаваў шкоду» і застаўся на волі.
- 29 і 30 сакавіка затрымлівалі супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, частку зь іх арыштавалі, некаторых — некалькі разоў запар.