Яго абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Сянько, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Аляксандар Богуш. Палітвязьню прысудзілі шэсьць гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Паўла Петручэню затрымалі 13 сьнежня 2022 году. Пазьней Берасьцейскае тэлебачаньне паказала відэарэпартаж, зь якога вынікала, што Павал у 2013–2018 гадах працаваў у Дэпартамэнце аховы Берасьцейскай вобласьці і атрымаў доступ да асабістых зьвестак супрацоўнікаў, а ў 2020 годзе перадаў зьвесткі пра як найменей 39 супрацоўнікаў у «Чорную кнігу Беларусі».