Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеная Ірына Гарашына цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю


Ірына Гарашына
Ірына Гарашына

Пра вызваленьне палітычнай зьняволенай паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Раней Ірына Гарашына працавала настаўніцай. Яе затрымалі 24 жніўня 2021 году. Ірыну абвінавацілі ў тым, што яна пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», прызнаным экстрэмісцкім.

Яе абвінавацілі ў «масавых беспарадках» (артыкул 342) і «незаконных дзеяньнях у дачыненьні інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак» (артыкул 203-1).

8 лістапада 2021 году Мазырскі раённы суд, які праходзіў у закрытым рэжыме, вынес рашэньне пазбавіць Гарашыну свабоды на 2 гады, з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму і даць ёй штраф памерам 50 базавых велічынь. У той час у жанчыны заставаліся дома дзьве непаўнагадовыя дочкі, 7 і 15 гадоў.

На пачатку сакавіка 2022 году Ірыну перавялі зь СІЗА-3 у гомельскую жаночую папраўчую калёнію № 4.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG