У лістападзе 2020 году адбылося перапахаваньне парэшткаў вядомага беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі на Ўсходніх могілках Менску. Парэшткі перавезьлі з Казахстану, дзе пісьменьнік памёр у эвакуацыі 3 лістапада 1941 году каля гораду Ўральску.
З мэтай стварэньня помніка Зьмітраку Бядулю на месцы яго пахаваньня Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры ў 2021 годзе адкрыў дабрачынны рахунак для збору.
На гэты час збор працягваецца, пра што сьведчыць сьвежая абвестка на сайце музэя гісторыі беларускай літаратуры.
Эскіз помніка распрацаваны вядомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Неабходна сабраць 12,5 тысячы беларускіх рублёў.
Разьліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк» БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.
«Музэй будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраваньне, незалежна ад памеру — даніна павагі слаўнаму сыну беларускай зямлі, які шмат зрабіў для разьвіцьця літаратуры», — напісана на сайце ўстановы.