У Менску ўжо канфіскавалі маршруткі ў шэрагу нелегальных перавозчыкаў.
«Дзесяць маршрутных таксі былі канфіскаваныя па дарозе зь Менску або ў сталіцу і адпраўленя на штрафстаянку. Вынесенае першае рашэньне суда, дзе вінаватым прызнаны перавозчык. Ён павінен заплаціць штраф — 6 тысяс рублёў. Ягоная маршрутка прастаяла больш за месяц на штрафстаянцы, таму перавозчыку давядзецца кампэнсаваць і яе паслугі», —расказала Надзея Лазарэвіч агенцтву «Минск-Новости».
Чыноўніца назвала гэта «выхаваўчай мерай у дачыненьні да нелегальных перавозчыкаў» і запэўніла, што рэйды па выяўленьні нелегальных перавозчыкаў будуць працягвацца і «вядома ж, 10 маршрутак не мяжа». Паводле яе, да выяўленьня нелегальных перавозчыкаў ужо далучыліся Берасьцейская і Менская вобласьці.
- У канцы лютага, пасьля некалькіх аварый з удзелам маршрутак (у адной зь іх, пад Смалявічамі, 20 лютага загінулі 11 чалавек, яшчэ 9 шпіталізавалі), МУС і Мінтранс Беларусі ўзмацнілі кантроль за выкананьнем маршрутчыкамі правілаў перавозак.
- Пасьля шэрагу праверак на пачатку сакавіка Юры Касьцюк заявіў, што пакуль павысіць узровень бясьпекі пасажырскіх перавозак спрабуюць з дапамогай прафіляктычных рэйдаў і штрафаў, але з улікам цяжкасьці ўчыненьня парушэньняў магчыма нават адабраньне аўтамабіля, бо «ня ўсе рэагуюць на штрафы». Паводле яго, «праца ў гэтым напрамку вялася ўжо даўно, рыхтаваліся адпаведныя дакумэнты».
- 14 красавіка прадстаўнік Мінтрансу паведаміў пра першы выпадак канфіскацыі маршруткі за ажыцьцяўленьне незаконнай дзейнасьці па перавозцы пасажыраў.