Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вымушаная мера»: Улады хочуць адбіраць у маршрутчыкаў аўтамабілі за парушэньні


У канццы лютага, пасьля некалькіх аварый з удзелам маршрутак, МУС і Мінтранс Беларусі аб’явілі, што ўзмоцняць кантроль за выкананьнем правілаў перавозак маршрутчыкамі.

Ведамствы вызначылі «маршруты перавозак з найбольшай грамадзкай небясьпекай» і цяпер па слуцкім, магілёўскім, мазырскім, гарадзенскім, полацкім і іншых напрамках рэйды праводзяць «не радзей як раз на тыдзень», і выяўляюць шмат парушэньняў, расказаў БелТА першы намесьнік начальніка транспартнай інспэкцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Юры Касьцюк.

Паводле чыноўніка, пакуль павысіць узровень бясьпекі пасажырскіх перавозак спрабуюць з дапамогай прафіляктычных рэйдаў і штрафаў, але з улікам цяжкасьці ўчыненьня парушэньняў магчыма нават адабраньне аўтамабіля.

«На жаль, ня ўсе рэагуюць на штрафы, тым больш на папярэджаньні. Так што адабраньне транспартнага сродку — вымушаная мера. Праца ў гэтым напрамку вялася ўжо даўно: рыхтаваліся адпаведныя дакумэнты», — заявіў Юры Касьцюк.

Паводле яго, цяпер гаворка не пра канфіскацыю аўтамабіля, а менавіта пра яго адабраньне на пэўны час.

«На які тэрмін — вырашыць суд. Можа быць, на месяц ці болей», — дадаў чыноўнік.

Падчас рэйдаў інспэктары правяраюць у маршрутчыкаў допуску да ўдзелу ў дарожным руху, дакумэнтаў, якія дазваляюць ажыцьцяўляць паслугі перавозкі пасажыраў, павелічэньне хуткаснага рэжыму, наяўнасьць білетаў ва ўсіх пасажыраў, выяўляюць факты павелічэньня колькасьці пасадачных месцаў, не прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля.

  • У апошні тыдзень лютага ў Беларусі адбылося тры сурʼёзныя ДТЗ з удзелам маршрутак.
  • Самай трагічнай стала аварыя пад Смалявічамі, у якой 20 лютага загінулі 11 чалавек, яшчэ 9 шпіталізавалі. Там сутыкнуліся гружаны пяском МАЗ і маршрутнае таксі.
  • 24 лютага ў Магілёўскай вобласьці на трасе Бабруйск — Глуск сутыкнуліся маршрутка і трактар. Пацярпелі 12 чалавек, у тым ліку дзіця, 9 зь іх шпіталізавалі.
  • 24 лютага ў Лідзкім раёне маршрутка ўрэзалася ў адбойнік. Чатыры пасажыры былі прышпілены рамянямі бяспьекі, таму сур'ёзных траўмаў не атрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG