У судзе Мазырскага раёну 5 траўня прайшоў суд па замене пакараньня дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глебу Койпішу. «Вясна» паведамляе, што толькі цяпер праваабаронцам стала вядома пра ўзмацненьне пакараньня палітвязьню. Яго ўжо перавялі ў сьледчы ізалятар.
Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка.
13 чэрвеня ў палітвязьня адбудзецца апэляцыйны суд.
Глеба Койпіша затрымалі 25 жніўня 2021 года ў Горадні. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
9 сьнежня 2021 году яго пакаралі 2 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу («хіміяй»). Койпіша вызвалілі з-пад варты да часу накіраваньня на адбыцьцё пакараньня.
Летась 14 сакавіка Глеб пачаў адбываць пакараньне ў мазырскай ПУАТ № 21. Там яго неаднаразова зьмяшчалі ў ПКТ. Палітвязень мусіў выйсьці з «хіміі» сёлета ў жніўні.
МУС 28 кастрычніка 2022 году уключыла Глеба ў «пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці».