Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніну сьвята Ханукі ў Аўстраліі ўчынілі бацька і сын. Паліцыя расьсьледуе іх матывы


Прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанезэ прынёс кветкі на месца гібелі людзей, 15 сьнежня 2025
Прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанезэ прынёс кветкі на месца гібелі людзей, 15 сьнежня 2025

У выніку страляніны на габрэйскім фэстывалі на пляжы Бонзі-біч у Сыднэі (Аўстралія) загінулі 15 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Дзясяткі параненых.

Як паведаміла агенцтва AFP, яшчэ 42 чалавек шпіталізавалі з агнястрэльнымі раненьнямі і іншымі траўмамі. Узброеныя людзі выбралі мішэньню штогадовае сьвята, на якое прыехалі больш за 1000 чалавек, каб адзначыць габрэйскае сьвята Ханукі.

Паліцыя ўсё яшчэ высьвятляе прычыны стральбы, хоць улады заявілі, што гэтую страляніну ўчынілі для таго, каб пасеяць жах сярод габрэяў краіны.

Аўстралійская вяшчальная карпарацыя заявіла, што бацька і сын маглі мець сувязі з групоўкай «Ісламская дзяржава».

«Тое, што мы бачылі ўчора, было актам чыстага зла, актам антысэмітызму, актам тэрарызму на нашых берагах», — сказаў прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанезэ, перш чым ускласьці кветкі на месцы гібелі людзей.

Нападнікі абстрэльвалі пляж кулямі 10 хвілін, пасьля чаго паліцыя застрэліла 50-гадовага бацьку, а 24-гадовага сына арыштавалі — ён таксама знаходзіцца ў шпіталі зь цяжкімі раненьнямі.

Праз некалькі гадзін пасьля страляніны паліцыя знайшла самаробную бомбу ў машыне, прыпаркаванай недалёка ад пляжу. Паліцыянты мяркуюць, «самаробную выбуховую прыладу», імаверна, заклалі нападнікі.

Асьцерагаючыся помсты, паліцыя пакуль ухіляецца ад пытаньняў пра рэлігійную прыналежнасьць і ідэалягічныя матывы нападнікаў. Пасьля страляніны ў інтэрнэце хутка пачала распаўсюджвацца інфармацыя, накіраваная супраць мігрантаў і мусульманскай супольнасьці.

Апошні інцыдэнт з стралянінай у Аўстраліі адбыўся ў 1996 годзе, калі ўзброены мужчына забіў 35 чалавек у турыстычным горадзе Порт-Артур. У красавіку 2024 году ўзброены нажом нападнік забіў 6 чалавек у гандлёвым цэнтры недалёка ад пляжу Бонзі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG