Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына плянуе прыняць вызваленых зь беларускай турмы Бабарыку і Калесьнікаву


Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава на прэсавай канфрэнцыі ў Чарнігаве 14 сьнежня 2025 году
Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава на прэсавай канфрэнцыі ў Чарнігаве 14 сьнежня 2025 году

Міністар унутраных спраў Нямеччыны Аляксандар Добрынт заявіў аб намеры нямецкіх уладаў прыняць грамадзян Беларусі Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву, вызваленых зь беларускай турмы і перададзеных 13 сьнежня Ўкраіне.

«Мы прымем, як мінімум, двух выдатных дзеячаў дэмакратычнага руху Беларусі, таму што мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты дэмакратычны рух, нават калі ён павінен разьвівацца за межамі краіны, быў узмоцнены», — сказаў Аляксандар Добрынт у інтэрвію тэлеканалу ARD, паведаміла выданьне Deutsche Welle.

На пытаньне, пра каго менавіта мова, кіраўнік МУС Нямеччыны адказаў, што гэта будуць Марыя Каслесьнікава і Віктар Бабарыка, «якія адыгралі вялікую ролю ў дэмакратычным руху» і нядаўна былі вызваленыя зь беларускай турмы.

13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. 114 вызваленых вывезьлі ва Ўкраіну. 9 вызваленых — у Літву.

У калёніях, турмах і сьледчых ізалятарах Беларусі ўтрымліваецца больш за 1100 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зьняволенымі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG