Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме заявілі, што Ўкраіна будзе ў прыярытэтах парадку дня саміту G7


Джэйк Саліван
Джэйк Саліван

Прэзыдэнт Джо Байдэн абмяркуе зь лідэрамі краін «Вялікай сямёркі» ўсе аспэкты, якія тычацца расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, уключаючы пытаньне правапрымяненьня санкцый і аднаўленьне ўкраінскай эканомікі пасьля заканчэньня вайны.

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, санкцыі ў дачыненьні да краіны-агрэсара, Расеі і яе саюзьнікаў, а таксама пытаньні, якія тычацца эканамічнай і гуманітарнай дапамогі Кіеву, стануць цэнтральнымі тэмамі на парадку дня саміту лідэраў краін «Вялікай сямёркі», які пройдзе ў чацьвер у Японіі. Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван сказаў пра гэта 17 траўня падчас размовы з журналістамі. Яго цытуе «Голас Амэрыкі».

У чацьвер прэзыдэнт Джо Байдэн прыбудзе ў Хірасіму, якую прымаючы бок выбраў у якасьці пляцоўкі для правядзеньня саміту. Пасьля двухбаковых перамоваў зь японскім прэм’ер-міністрам Фуміё Кісідам прэзыдэнт ЗША возьме ўдзел у сустрэчы зь лідэрамі найбуйнейшых заходніх эканомік. І галоўнай тэмай для абмеркаваньня стане, па словах Салівана, «відавочна, вайна ва Ўкраіне».

«Уварваньне Расеі ва Ўкраіну набывае пагрозьлівыя маштабы і стане важнай тэмай для размовы. Будуць дыскусіі наконт стану спраў на полі бою. Будуць дыскусіі аб стане спраў з санкцыямі і аб кроках, якія G7 калектыўна будзе браць на сябе ў дачыненьні да правапрымяненьня, у прыватнасьці надзейна... закрываючы шчыліны ў санкцыях для ўзмацненьня іх уплыву ў найбліжэйшыя месяцы», — заявіў Саліван, дадаўшы, што Вашынгтон увядзе новы санкцыйны пакет, «зьвязаны з рашэньнямі, прынятымі на саміце G7, з упорам на пытаньні правапрымяненьня».

Лідэры «Вялікай сямёркі» таксама абмяркуюць аднаўленьне Ўкраіны пасьля завяршэньня вайны, эканамічную і гуманітарную падтрымку Ўкраіны і «стварэньне адпаведных умоў для дасягненьня прагрэсу на полі бою» для «прагрэсу на магчымых перамовах». Саліван падкрэсьліў, што перамовы пачнуцца толькі «калі Ўкраіна будзе гатова гэта зрабіць».

Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы ўсумніўся ў тым, што на саміце прымуць рашэньне аб увядзеньні поўнай забароны на экспарт любых тавараў у Расею. Ён заявіў, што лідэры, хутчэй за ўсё, будуць абмяркоўваць ня новыя санкцыі, а выкананьне ўжо ўведзеных абмежаваньняў і барацьбу з ухіленьнем ад іх. Акрамя таго, паводле яго, размова зойдзе і пра расейскія актывы. Саліван ня стаў удавацца ў падрабязнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG