Кіраўнік парлямэнту Малдовы Ігар Гросу ініцыяваў пачатак працэдуры выхаду зь Міжпарляменцкай асамблеі СНД.
«Пасьля некалькіх абмеркаваньняў з парлямэнцкай фракцыяй Партыі дзеяньня і салідарнасьці, з прэзыдэнтам Маяй Санду і прадстаўнікамі ўраду я абвяшчаю, што прыняў рашэньне пачаць працэдуру выхаду Рэспублікі Малдова з пагадненьня аб Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД, — заявіў Ігар Гросу, паведаміла малдоўская служба Радыё Свабода.— Мы больш ня можам сядзець за сталом дыскусій зь дзяржавай-агрэсаркай», — дадаў сьпікер парлямэнту Малдовы.
Паводле Ігар Гросу, удзел Малдовы ў СНД не дапамог разьвязаць прыднястроўскі канфлікт і абараніцца ад эканамічнага эмбарга і «энэргетычнага шантажу» пасярод зімы.
Сёлета ў лютым улады Малдовы абвясьцілі аб пачатку працэсу дэнансацыі некалькіх дзясяткаў пагадненьняў у рамках СНД.