Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Віктар Бабарыка больш не прыпісаны да атраду, у якім знаходзіўся да шпіталізацыі

абноўлена

Віктар Бабарыка ў судзе. Архіўнае фота
Віктар Бабарыка ў судзе. Архіўнае фота

У Беларусі 1484 палітвязьні, паводле дадзеных «Вясны». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных нават больш.

«Вось ужо больш за месяц ад Алега няма вестак. У крайнім лісьце ён напісаў, што мае некалькі спагнаньняў за так званыя парушэньні рэжыму...і за гэта можа „паехаць у камору“ (ШЫЗА)», — напісала ў Facebook маці палітзьняволенага Алега Рубца.

З пачатку сьнежня 2022 па сакавік 2023 года палітвязень правёў у штрафным ізалятары 60 дзён.

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманьні хлопца моцна пабілі. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.

За кратамі Алег Рубец знаходзіцца ўжо 1004 дні.

Бабарыка больш не прыпісаны да атраду, у якім знаходзіўся да шпіталізацыі

Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog з спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад былога вязьня, які адбываў свой тэрмін у ПК-1 у Наваполацку. Мужчына пацьвердзіў валянтэрам, што Бабарыка ў апошні час знаходзіўся ў памяшканьні камэрнага тыпу. Таксама экс-прэтэндэнт у прэзыдэнты сутыкаўся зь «вялікім прэсінгам» з боку супрацоўнікаў калёніі.

У прыватнасьці, зь ім забаранялася размаўляць іншым зьняволеным — па словах крыніцы, чалавека, які загаворыць з былым кіраўніком банку, адразу маглі зьмясьціць у ШЫЗА.

Два тыдні тыдні стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў лякарню ў ноч з 24 на 25 красавіка, і далейшае месцазнаходжаньне палітвязьня невядомае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG