Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс свабоды прэсы-2023: Беларусь апусьцілася на 157-е месца сярод 180 дзяржаў


Лягатып арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў»
Лягатып арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў»

Летась Беларусь займала 153-е месца, а цяпер апусьцілася на чатыры пазыцыі. Сярод суседзяў ніжэй толькі Расея.

Рэйтынг штогод складае міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» (RSF). Агулам у сьпісе 180 дзяржаў.

У 31 краіне сытуацыя са свабодай прэсы ацэньваецца як «вельмі дрэнная», яны ўваходзяць у так званую «чырвоную зону», і сюды ўваходзіць Беларусь. За год яна ўпала з 153-й на 157-ю пазыцыю і цяпер знаходзіцца паміж Палестынскай аўтаноміяй і Нікарагуа.

Сярод суседзяў Беларусі самай свабоднай для прэсы лічыцца Літва, яна на 7-м радку. Яна адзіная ў «зялёнай зоне», дзе вельмі добрая атмасфэра для прэсы. Усяго ў такую катэгорыю ўваходзяць 8 краін. Акрамя Літвы, там Нарвэгія, Ірляндыя, Данія, Швэцыя, Фінляндыя, Нідэрлянды і Эстонія.

Іншыя суседзі Беларусі: Латвія — 16-е месца, Польшча — 57-е, Украіна — 79-е, Расея — 164-е.

«Цень расейскай агрэсіі навіс над усім рэгіёнам, асабліва гэта прыкметна ў Беларусі, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі», — акцэнтуюць увагу «Рэпартэры бязь межаў».

На трох апошніх месцах рэйтынгу краіны аднаго рэгіёну — Віетнам, Кітай і Паўночная Карэя.

Складальнікі рэйтынгу адзначылі, што за апошні год вырасла колькасьць пагроз журналістам у сацыяльных сетках і ў рэальным жыцьці. Таксама павялічылася колькасьць сымулякраў, якія дапамагаюць распаўсюджваць дэзынфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG