Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы абверглі пляны выйсьці зь Міжнароднага крымінальнага суду, які выдаў ордэр на арышт Пуціна


Ктраўнікі Кітаю, ПАР і Расеі на адной з ранейшых сустрэчаў у рамках саміту BRICS. Архіўнае фота
Ктраўнікі Кітаю, ПАР і Расеі на адной з ранейшых сустрэчаў у рамках саміту BRICS. Архіўнае фота

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка не плянуе выходзіць зь Міжнароднага крымінальнага суду, насуперак словам прэзыдэнта краіны Сірыла Рамафосы, гаворыцца ў заяве канцылярыі кіраўніка дзяржавы, паведамляе Reuters.

ПАР «застаецца падпісантам» Рымскага статуту і «будзе працягваць кампанію за роўнае і пасьлядоўнае прымяненьне міжнароднага права», «Рамапаса памылкова пацьвердзіў пазыцыю кіроўнай партыі „Афрыканскі нацыянальны кангрэс“»,— гаворыцца ў заяве.

Тлумачэньне зьявілася пасьля заявы прэзыдэнта ПАР Сірыла Рамафосы падчас брыфінгу для СМІ 25 красавіка: ён сказаў, што кіроўная партыя «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» прыняла рашэньне аб выхадзе ПАР зь Міжнароднага крымінальнага суду, палічыўшы гэта «разважлівым крокам».

«Афрыканскі нацыянальны кангрэс» таксама выпусьціў уласную заяву наконт камэнтароў гэральнага сакратара партыі Фікіле Мбалулы аб выхадзе зь Міжнароднага крымінальнага суду.

«Магло стварыцца ненаўмыснае ўражаньне, што было прынята катэгарычнае рашэньне аб неадкладным выхадзе. Гэта ня так», — гаворыцца ў заяве АНК.

  • У жніўні ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы павінен прайсьці саміт краін (зьвяз пяці дзяржаў: Бразыліі, Расеі, Індыі, КНР, ПАР), на які павінны запрасіць і прэзыдэнта Расеі.
  • У сакавіку Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна. Гэта азначае, што Прэторыя фармальна павінна затрымаць Пуціна па прыбыцьці ў ПАР.
  • Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка мае шчыльныя сувязі з Масквой. Крэмль у свой час падтрымліваў барацьбу «Афрыканскага нацыянальнага кангрэсу» супраць рэжыму апартэіду. Лідэр АНК Фікіле Мбалула заяўляў, што «Пуцін можа прыехаць у краіну ў любы час».
  • Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году ПАР публічна не асудзіла дзеяньні Масквы, заявіўшы, што хацела б захаваць нэўтралітэт і аддае перавагу дыялёгу з мэтай завяршэньня ўзброенага канфлікту.
  • Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўжо ня першы раз спрабуе выйсьці з МКС. У 2016 годзе такую спробу зрабілі пасьля спрэчкі годам раней, калі ПАР для ўдзелу ў саміце Афрыканскага саюзу наведаў тагачасны прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр. Прэторыя адмовілася арыштоўваць аль-Башыра, нягледзячы на ордэр МКС. Канстытуцыйны суд ПАР адмяніў спрэчнае рашэньне аб спыненьні сяброўства ў МКС, прызнаўшы, што такі крок быў бы неканстытуцыйным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG