Яе асноўныя мэты:
- Выпрацаваць прыярытэты і стратэгію разьвіцьця і падтрымкі беларускай дыяспары.
- Палепшыць мэханізмы каардынацыі паміж дыяспарамі і палітычнымі цэнтрамі.
- Распрацаваць праекты і плян працы на 2023-2024 гады.
У Канфэрэнцыі бяруць удзел лідэры дэмакратычных сіл, уключаючы Аб'яднаны пераходны кабінэт, Каардынацыйную раду па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі, «народныя амбасады» і інш. — агулам, як паведамлялі раней, каля 150 удзельнікаў і ўдзельніц.
На адкрыцьці канфэрэнцыі 22 красавіка выступіла Сьвятлана Ціханоўская.
«Беларусы ў эміграцыі з кожным годам робяць усё больш на карысьць новай Беларусі і, з 24 лютага 2022 году, робяць шмат для падтрымкі Ўкраіны. Дзякуючы гэтаму ў замежжы зьяўляецца больш новых таленавітых і актыўных беларусаў і беларусак, якіх ужо ведаюць улады іншых краінаў.
Ад гэтага на нас з вамі — вялікая адказнасьць. Бо мы цяпер— голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія знаходзяцца ў пастаянным страху за сваё жыцьцё, бо ў краіне штодзень праходзяць масавыя затрыманьні. Беларусаў, якія ня ведаюць, што будзе заўтра, ці праз тыдзень, бо з цяперашнім станам беларускай эканомікі людзі не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць ядзернай зброі і супраць дыктатуры», — заявіла Ціханоўская падчас выступу.
Зь відэапрывітаньнем да ўдзельнікаў канфэрэнцыі таксама зьвярнулася старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.
Праграму Канфэрэнцыі можна паглядзець тут.