«Аляскінскі рэгіён Камандаваньня паветрана-касьмічнай абароны Паўночнай Амэрыкі выявіў, адсачыў, пазытыўна ідэнтыфікаваў і перахапіў два расейскія самалёты, якія ўвайшлі і працавалі ў апазнавальнай зоне СПА Аляскі 17 красавіка 2023 году», — гаворыцца ў заяве, якую цытуе «Голас Амэрыкі».
У ведамстве удакладнілі, што расейскія бамбавікі Ту-95 не ўваходзілі ў амэрыканскую або канадзкую паветраную прастору.
Камандаваньне дадало, што дзеяньні самалётаў не разглядаліся як правакацыйныя ці небясьпечныя.
Паводле заявы, «місію ажыцьцявіла авіяцыя Камандаваньня паветрана-касьмічнай абароны Паўночнай Амэрыкі, уключаючы зьнішчальнікі F-16, зьнішчальнікі F-22, [самалёты-запраўшчыкі] KC-135 Stratotanker і самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня E-3».