Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштавалі беларуса за дапамогу ў абыходзе антырасейскіх санкцый на $150 млн


Міністэрства юстыцыі ЗША
Міністэрства юстыцыі ЗША

46-гадовы беларус можа атрымаць 20 гадоў турмы за дапамогу зьбегламу ўкраінскаму алігарху.

Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла пра падазрэньне ў дачыненьні грамадзяніна Беларусі. Сьледзтва думае, што 46-гадовы Сяргей Карпушкін абыходзіў санкцыі ў інтарэсах украінскага алігарха Сяргея Курчанкі, які жыве ў Маскве і працуе ў інтарэсах Расеі.

Карпушкін і ягоны 41-гадовы кампаньён Джон Унсалах з Арланда куплялі матэрыялы для вытворчасьці сталі. Агульная сума абыходу санкцый складае 150 млн даляраў.

Сьледзтва абвінавачвае Карпушкіна паводле аднаго артыкулу — у змове з мэтай парушэньня і ўхіленьня ад санкцый ЗША ў парушэньне Закону аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах (IEEPA).

Калі суд дакажа ягоную віну, беларуса могуць адправіць у турму на 20 гадоў.

Алігарх Сяргей Курчанка быў адным з найзаможнейшых людзей ва Ўкраіне пры ўладзе Віктара Януковіча. Пабудаваў бізнэс на гандлі вуглевадародамі. Таксама Курчанка валодаў футбольным клюбам «Мэталіст» з гораду Харкаў. Пасьля падзей Эўрамайдану 2014 году пераехаў у Беларусь, а цяпер жыве ў Расеі, у Маскве.

Кампаніі Курчанкі апынуліся пад санкцыямі Злучаных Штатаў за фінансаваньне так званых «ДНР» і «ЛНР». Дзьве падсанкцыйныя кампаніі зарэгістраваныя ў Расеі, адна ў непрызнанай Паўднёвай Асэтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG