Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША зноў параілі сваім грамадзянам не наведваць Беларусь


Сьцяг Злучаных Штатаў Амэрыкі. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Злучаных Штатаў Амэрыкі. Ілюстрацыйнае фота

Праз палітычную сытуацыю і адвольнае прымяненьне законаў грамадзянам ЗША не рэкамэндуюць прыяжджаць у Беларусь ці заставацца на яе тэрыторыі.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША 12 красавіка захаваў папярэднія рэкамэндацыі па паездках у Беларусь для грамадзян сваёй краіны. Беларусь, як і раней, лічыцца для амэрыканцаў небясьпечнай і яе рэкамэндуюць не наведваць.

Прычыны: адвольнае прымяненьне законаў, рызыка затрыманьня, перасьлед пратэстоўцаў у краіне, расейскі напад на Ўкраіну, нарошчваньне расейскіх узброеных сіл у Беларусі.

Грамадзянам ЗША, якія пакуль знаходзяцца ў Беларусі, раяць тэрмінова пакінуць краіну.

Таксама ім рэкамэндуюць заўсёды мець на ўвазе, якім чынам яны могуць выехаць зь Беларусі, празь якія пункты пропуску і на якой мяжы.

Да ўвагі амэрыканцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, інфармацыя, што дзяржаўныя органы Беларусі могуць не прызнаваць пашпарт ЗША ў выпадку двайнога грамадзянства і на гэтай падставе адмаўляць у консульскай дапамозе з боку амэрыканскіх прадстаўнікоў.

Амбасада Злучаных Штатаў у Менску фактычна не працуе з 28 лютага 2022 году. Тады супрацоўнікі амбасады выехалі з краіны, перад гэтым спусьціўшы сьцяг каля будынку. Праца амбасады афіцыйна прыпынілася да паступленьня новых дырэктыў з Вашынгтону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG