Як паведамляе «Вясна», затрыманы родам з Пскова. У пакаяльным відэа ён кажа, што набыў дома машыну і прыехаў на ёй у Беларусь.
У пачатку паведамленьня пазначана, што мужчына затрыманы нібыта «за прапаганду тэрарызму». Гэта артыкул 289-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі. За прапаганду тэрарызму ці ягонае публічнае апраўданьне, у тым ліку з выкарыстаньнем СМІ ці інтэрнэту, пагражае арышт, абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў, альбо пазбаўленьне волі на такі ж тэрмін.
Праўладны Telegram-канал, звязаны з ГУБАЗіК, апублікаваў відэа, на якім затрыманы мужчына, у якога рукі скаваныя за сьпіной, кажа, што жыве ў Пскове, купіў машыну і наляпіў налепку. Па якім артыкуле яго затрымалі — невядома.
Сьцвярджаецца, што мужчына прыцягнуты да адказнасьці, а пасьля адбыцьця пакараньня будзе дэпартаваны на радзіму.
Што значыць бела-сіне-белы сьцяг
Бела-сіне-белы сьцяг у Расеі выкарыстоўваецца як сімвал антываеннага пратэсту, таксама яго выкарыстоўвае падраздзяленьне Узброеных сіл Украіны «Легіён «Свабода Расіі», які, як мяркуецца, складаецца з расейцаў.
У Беларусі ні сьцяг, ні «Легіён» не забароненыя і не прызнаныя «экстрэмісцкімі або «тэрарысцкімі».