Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад пасяджэньнем у Маскве Вальфовіч адказаў, калі ў Беларусь прывязуць ядзерныя боегалоўкі з Расеі і як іх будуць прымяняць


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Менск, сьнежань 2022
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Менск, сьнежань 2022

Лукашэнка перад пачаткам так званага Найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы сказаў, што ён і Пуцін прынялі рашэньні па ўсіх пытаньнях на асабістых перамовах 5 красавіка.

Сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў у Маскве, што да прымяненьня ядзернай зброі, якую плянуецца разьмясьціць у Беларусі, ня дойдзе, перадае БелТА.

Адказваючы на пытаньне журналістаў, калі ў Беларусь завязуць ядзерныя боегалоўкі, ён зазначыў:

«Калі прымуць рашэньне нашы кіраўнікі... Рашэньне за імі. Няважна, у якой колькасьці. Галоўнае — у якой якасьці і як правільна іх прымяняць. А прымяняць мы ведаем, як. І ці трэба іх будзе прымяняць... Думаю, што ня дойдзе да прымяненьня. Усё ж боегалоўкі і іншыя боепрыпасы тактычнай або стратэгічнай ядзернай зброі найперш прызначаюцца для папярэджаньня, гарантаваньня бясьпекі як Расеі, так і Беларусі», — заявіў Аляксандар Вольфавіч.

Вальфовіч таксама паведаміў, што праект канцэпцыі бясьпекі «саюзнай дзяржавы» плянуюць падрыхтаваць да зацьвярджэньня ў 2024 годзе.

Лукашэнка і Пуцін абмяркоўваюць канцэпцыю бясьпекі «саюзнай дзяржавы»

6 красавіка ў Маскве адбываецца пасяджэньне так званага Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы». Сярод тэмаў абмеркаваньня — канцэпцыя бясьпекі «саюзнай дзяржавы». Удзел бяруць і Пуцін, і Лукашэнка.

Лукашэнка перад пачаткам так званага Найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы сказаў, што ён і Пуцін прынялі рашэньні па ўсіх пытаньнях на асабістых перамовах 5 красавіка.

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка сустрэліся ўвечары 5 красавіка. Большая частка іх перамоў прайшла ў фармаце так званай «працоўнай вячэры», таму іх зьмест застаўся невядомым. Пазьней, пасьля выхаду да журналістаў, Лукашэнка заявіў, што «саюзныя праграмы» выкананыя на 80%.

6 красавіка ў Маскве адбываецца пасяджэньне так званага Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы». Сярод тэмаў абмеркаваньня — канцэпцыя бясьпекі «саюзнай дзяржавы». Удзел бяруць і Пуцін, і Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG