Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шайгу: Расея перадала Беларусі комплекс, здольны прымяніць ядзерныя ракеты


Комплекс «Іскандэр-М» падчас вайсковых вучэньняў на палігоне пад Санкт-Пецярбургам, верасень 2017 году.
Комплекс «Іскандэр-М» падчас вайсковых вучэньняў на палігоне пад Санкт-Пецярбургам, верасень 2017 году.

Узброеныя сілы Беларусі атрымалі ад Расеі комплекс «Іскандэр-М», здольны прымяняць тактычныя ядзерныя боепрыпасы. Частка самалётаў штурмавой авіяцыі Беларусі таксама атрымалі здольнасьць наносіць удары «сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».

Пра гэта паведаміў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Паводле яго слоў, «з 3 красавіка на адным з расейскіх палігонаў пачата навучаньне беларускіх разьлікаў парадку прымяненьня» пастаўленай зброі «для абароны саюзнай дзяржавы».

Пра разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі абвясьціў у канцы сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, абгрунтаваўшы гэтае рашэньне просьбай з боку беларускага кіраўніцтва.

Адначасова з гэтым Аляксандар Лукашэнка аддаў распараджэньне вайскоўцам аднавіць пляцоўкі, на якіх былі разьмешчаны ядзерныя боегалоўкі, і заявіў пра гатоўнасьць дамовіцца з Пуціным пра ўвядзеньне ў Беларусь стратэгічнай ядзернай зброі. Лукашэнка заявіў, што «калі кіраўніцтва Расеі зразумее, што будзе развал Расеі, ядзерная зброя будзе прыменена». У сувязі з гэтым ён назваў «надзвычай небясьпечнымі» пляны контранаступу Ўзброеных сіл Украіны.

У адказ улады Ўкраіны запатрабавалі склікаць экстранае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, а кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль заявіў, што ў выпадку разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі Эўразьвяз увядзе супраць Менску і Масквы новыя санкцыі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG