Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Коўне адкрылі абноўлены помнік на магіле аўтара бел-чырвона-белага сьцяга Кляўдуша Дуж-Душэўскага


Абноўлены помнік Кляўдушу Дуж-Душэўскаму
Абноўлены помнік Кляўдушу Дуж-Душэўскаму

Новы помнік урачыста адкрылі 25 сакавіка, а на цырымоніі прысутнічалі унук Дуж-Душэўскага і ўнучка выратаванай ім у час ІІ сусьветнай вайны жанчыны.

Пасьля абнаўленьня на памятным камяні надпісы дублююцца на беларускай мове.

Помнік Клядушу Дуж-Душэўскаму
Помнік Клядушу Дуж-Душэўскаму

Праўнук аўтара гістарычнай беларускай сымболікі Марыюс Душаўскас-Дуж на цырымоніі адзначыў, што ведае свайго продка «толькі па партрэтах».

«Ведаў, што ён быў інжынэрам, потым я высьветліў, што сярод іншага ён быў яшчэ і вельмі актыўным удзельнікам — спачатку барацьбы за незалежнасьць, а пасьля будаўніцтва беларускай незалежнай дзяржавы, быў аўтарам бел-чырвона-белага сьцяга», — сказаў ён.

Таксама ў акцыі адкрыцьця помніка прыняла ўдзел унучка выратаванай Дуж-Душэўскім падчас вайны жанчыны Крысьціна Расіцкайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG