Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом пра сустрэчу Сі і Пуціна: Расея і Кітай спрабуюць выбудаваць такія дачыненьні, каб кінуць выклік ЗША


Прадстаўнік Белага дому Джон Кірбі. Архіўнае фота
Прадстаўнік Белага дому Джон Кірбі. Архіўнае фота

Заява Джона Кірбі прагучала на тле сустрэчы лідэраў Кітаю і Расеі Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна.

Прадстаўнік Белага дому Джон Кірбі заявіў, што паглыбленьне дачыненьняў паміж Кітаем і Расеяй пераважна тлумачыцца іхным узаемным інтарэсам у барацьбе з глябальным уплывам ЗША.

«Там, дзе яны перасякаюцца, ёсьць адштурхоўваньне ад ЗША і нашага ўплыву ва ўсім сьвеце, ад таго, што мы называем міжнародным парадкам, што грунтуецца на правілах. Я ведаю, што гэта гучыць як хібны тэрмін, але ў асноўным гэта вяршэнства права і асноўныя прынцыпы Статуту ААН, якія павінны выконваць краіны ва ўсім сьвеце. І яны супрацьстаяць гэтаму», — сказаў прадстаўнік Белага дому Джон Кірбі ў эфіры CNN.

Паводле яго, Расея і Кітай хацелі б зьмяніць правілы гульні.

«Яны бачаць карыснага сябра. Яны, па сутнасьці, намагаюцца выкарыстаць адзін аднаго тут, каб кінуць выклік лідэрству ЗША і Захаду, асабліва ў Эўропе, але і ў іншых частках сьвету», — дадаў прадстаўнік Белага дому.

Заява Джона Кірбі прагучала пасьля сустрэчы лідэраў Кітаю і Расеі Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна.

У супольнай заяве, абнародаванай МЗС Кітаю, кіраўнікі дзяржаў заявілі, што іхнае партнэрства адпавядае «фундамэнтальным інтарэсам» абедзьвюх краін, і адзначылі, што «Расеі патрэбен квітнеючы і стабільны Кітай, а Кітаю — моцная і пасьпяховая Расея».

Інстытут вывучэньня вайны: Пуцін ня змог дабіцца ад КНР таго, на што разьлічваў

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) перакананыя, што кіраўнік Расеі ня змог пераканаць лідэра Кітая аб вяртаньні да формулы «неабмежаванага партнэрства», якое існавала да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і на якое спадзяваўся Крэмль.

Найперш экспэрты зьвярнулі ўвагу на тое, што Сі Цзіньпін не заявіў пра намер падтрымаць вайну Расеі ва Ўкраіне, акрамя расплывістых дыпляматычных запэўненьняў.

«Пуцін, хутчэй за ўсё, ня змог забясьпечыць менавіта тое партнэрства, якое яму патрэбнае і жаданае, і Сі Цзіньпін пакіне Маскву з больш аднабаковымі гарантыямі, чым меркаваў Пуцін. Пуцін адзначыў, што паміж Расеяй і Кітаем адбыўся „вельмі прадметны і шчыры абмен думкамі“ аб пэрспэктывах далейшага разьвіцьця расейска-кітайскіх дачыненьняў. У такой рыторыцы, у прыватнасьці, адсутнічае мова, якую звычайна выкарыстоўваюць дыпляматы, каб паказаць, што абодва бакі прыйшлі да канчатковых і істотных пагадненьняў», — адзначаецца ў справаздачы ISW.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG