Ператрусы прайшлі, у прыватнасьці, у старшыні рады праваабарончага цэнтру Алега Арлова, намесьніка старшыні цэнтру Мікіты Пятрова, у члена праўленьня цэнтру Аляксандры Паліванавай і яе маці, а таксама ў старшыні праўленьня таварыства «Мэмарыял» Яна Рачынскага і намесьніка старшыні рады таварыства Аляксандра Гурʼянава.
У сьнежні Ян Рачынскі атрымліваў у Осла Нобэлеўскую прэмію міру, якой быў узнагароджаны «Мэмарыял».
Стала вядома, што ў дачыненьні да кіраўніка «Мэмарыялу» Алега Арлова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле аб так званай паўторнай дыскрэдытацыі расейскай арміі. Як стала вядома, справа аб паўторнай дыскрэдытацыі была ўзбуджаная праз рэпост на ягонай старонцы ў Фэйсбуку ягонага ж артыкула «Ім хацелася фашызму. Яны яго атрымалі», апублікаванага францускім выданьнем Mediapart 14 лістапада 2022 году. Пра гэта паведамляе «Мэмарыял» у сваім тэлеграм-канале.
Сёньня ж сілавікі прыйшлі зь ператрусам у будынак «Мэмарыялу» на Малым Карэтным у Маскве.
У часткі супрацоўнікаў, як удакладнілі ў таварыстве, ператрусы скончыліся: у іх забралі тэхніку і рэчы зь лягатыпамі «Мэмарыялу» (напрыклад, каляндар і мэдычную маску). Некаторых павезьлі на допыт у Сьледчы аддзел па Цьвярскім раёне Масквы.