Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыва «Белыя Халаты»: У Беларусі масавыя затрыманьні псыхатэрапэўтаў і псыхіятраў


Хуткая, Менск архіўнве фота
Хуткая, Менск архіўнве фота

Па папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе аб затрыманьні ня менш як 20 лекараў.

У Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні псыхатэрапэтаў і псыхіятраў, частку зь іх пасьля допытаў адпусьцілі, паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы «Белые Халаты».

Дакладная колькасьць мэдыкаў, якія застаюцца пад вартай, невядомая. Паводле папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе пра затрыманьне ня менш як 20 спэцыялістаў.

Акрамя таго, ініцыятыва мэдыкаў паведамляе, што падчас допытаў ад лекараў патрабуюць парушыць закон аб мэдычнай таямніцы і «дакладваць пра „нядобранадзейных“ пацыентаў, якія прыходзілі да іх на прыём».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG