Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што сёньня адбылося некалькі ператрусаў у вёсцы Малыя Якавічы ў Пружанскім раёне.
Па дадзеных на 2019 год, у вёсцы пражывалі ўсяго 53 чалавекі — аднак вядома пра як мінімум два ператрусы і таксама некалькіх затрыманых людзей, якія зараз знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня і чакаюць суд.
Нагода для перасьледу жыхароў вёскі, паводле праваабаронцаў, пасьлявыбарчыя пратэсты ў 2020 годзе.