Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі зьнік брат папулярнага ваеннага блогера беларускага паходжаньня


З сайту чэскай паліцыі
З сайту чэскай паліцыі

Чэская паліцыя шукае зьніклага бязь вестак Аляксея Паляшчука, ураджэнца Беларусі з чэскім пашпартам. Ён родны брат Андрэя Паляшчука, аналітыка Цэнтру эўрапейскіх каштоўнасьцяў дзеля палітыкі бясьпекі, які вядзе папулярны блог пра вайну ва Ўкраіне і змагаецца з расейскімі фэйкамі.

Паводле чэскай паліцыі, Аляксею Паляшчуку 26 год, зьнік ён 9 сакавіка. Як лічаць сваякі, ён павінен быў пакінуць сваё месца жыхарства ў мясцовасьці Здоняў каля Тэпліц-на-Мэтуі, што непадалёк ад польскай мяжы. Але ад таго часу пра яго месцазнаходжаньне нічога невядома.

«Паколькі існуе абгрунтаваная занепакоенасьць яго здароўем або жыцьцём, мы просім насельніцтва аб дапамозе», — паведамляе паліцыя, не ўдакладняючы, што маецца на ўвазе.

У Аляксея Паляшчука, як і ў ягонага брата Андрэя, два пашпарты — Беларусі і Чэхіі. Андрэй Паляшчук раней выправіўся зь місіяй ва Ўкраіну.

Ён вядзе ў Твітэры папулярны чэскамоўны канал, прысьвечаны злачынствам расейскай арміі ва Ўкраіне і сытуацыі ў Беларусі. На яго падпісана амаль 100 тысяч чалавек. Апрача таго, Андрэй Паляшчук выступае як камэнтатар у чэскай прэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG