Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі «за шпіянаж» асудзілі ўкраінца і двух беларусаў


Павал Купрыенка, Тарас Мачынскі, Дзьмітры Салавянчык
Павал Купрыенка, Тарас Мачынскі, Дзьмітры Салавянчык

Гомельскі абласны суд 9 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да грамадзяніна Ўкраіны і двух грамадзян Беларусі.

  • 55-гадоваму ўкраінцу Паўлу Купрыенку прысудзілі 7 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «агентурную дзейнасьць» (арт. 358-1 КК),
  • 41-гадоваму Тарасу Мачынскаму — 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК),
  • 32-гадоваму беларусу Зьмітру Салавянчыку — штраф у 14 800 рублёў за «ўкрываньне сьлядоў цяжкага злачынства» (ч. 1 арт. 405 КК), паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў вядомы сваёй працай у палітычных справах судзьдзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

55-гадовы грамадзянін Украіны Павал Купрыенка жыў у Калінкавічах, працаваў кіраўніком двух таварыстваў з абмежаванай адказнасьцю. У гэтым жа райцэнтры жыў і 32-гадовы беларус. Тарас Мачынскі, грамадзянін Беларусі, жыў у Гомлі, а нарадзіўся ва Ўкраіне, піша «Гомельская праўда».

21 кастрычніка ў эфіры «Беларусь-1» паведамілі пра затрыманьне грамадзяніна Ўкраіны Паўла Купрыенкі (супраць яго завялі крымінальную справу ў сувязі з «агентурнай дзейнасьцю») і дваіх беларусаў — Тараса Мачынскага і Дзьмітрыя Салавянчыка (супраць іх распачалі крымінальныя справы аб «здрадзе дзяржаве»).

Паводле КДБ, затрыманыя нібыта зьбіралі і перадавалі зьвесткі аб разьмяшчэньні чыгуначных вузлоў і перамяшчэньні вайсковай тэхнікі.

Павал Купрыенка — украінскі бізнэсовец, які шэсьць гадоў жыў у Беларусі. Паводле КДБ, супрацоўнікі ўкраінскіх спэцслужбаў нібыта прысвоілі Купрыенку апэратыўны псэўданім Снэйк.

У Службе бясьпекі Ўкраіны, камэнтуючы гэтую інфармацыю, заявілі, што грамадзяне Ўкраіны, якія надалей застаюцца на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах расейска-ўкраінскай вайны, знаходзяцца пад пагрозай правакацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG