Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень пратэстаў у Тбілісі. Да будынку парлямэнту выйшлі жанчыны. ФОТА, ВІДЭА


8 сакавіка ў Тбілісі і іншых гарадах Грузіі праходзяць маршы пратэсту жанчын. У гэтым годзе лёзунг маршу 8 сакавіка: «Не — татальнаму кантролю, не — расейскаму закону!»

«Хто мы? — Грузінкі», «Чаго мы хочам? — Грузія — у Эўропу», — прагучала на мітынгу ў Тбілісі.

Удзельніцы шэсьця, прысьвечанага Міжнароднаму жаночаму дню, сёлета пратэстуюць супраць законапраекту «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», зацьверджанага напярэдадні парлямэнтам Грузіі ў першым чытаньні.

«У гэты дзень мы хацелі зусім іншага маршу, мы павінны былі гаварыць пра жаночыя праблемы. Напрыклад, пра праблемны ў Грузіі артыкул аб згвалтаваньні, пра эканамічныя праблемы, зь якімі сутыкаюцца жанчыны, але здрадлівы ўрад прымусіў нас сутыкнуцца са стратай нашай будучыні. Яны перакінулі праз нашы галовы канстытуцыю нашай краіны. Яны адмовіліся даць нам выбар, які заключаецца ва ўступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз», — кажа Іда Бахтурыдзэ, судырэктарка арганізацыі «Жанчыны за агульную будучыню (WECF) — Грузія».

Праціўнікі закону зноў зьбіраюцца каля будынку парлямэнту Грузіі, сярод іх і ўдзельніцы жаночага маршу. У бок парлямэнту заплянаваны і марш студэнтаў пад лёзунгам «Не — расейскаму закону». Таксама сабрацца ля будынку парлямэнту сваіх прыхільнікаў заклікалі лідэры апазыцыйных партый.

Прыняцьце законапраекту аб «іншаземных агентах» напярэдадні справакавала беспарадкі ля будынку парлямэнту Грузіі. Паліцыя выкарыстоўвала супраць дэманстрантаў спэцсродкі, у тым ліку вадамёты і сьлезацечны газ. Затрымана больш за 60 чалавек. Ёсьць пацярпелыя сярод сілавікоў і ўдзельнікаў акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG